1. Кароткі змест#
2. Апісанне#
Гэтая праграма выводзіць спіс усіх элементаў, якія ўтрымліваюцца ў Matroska(tm). Выхадныя даныя, уключаючы звесткі аб скарыстаных кадзіроўшчыках, могуць быць абмежаваныя спісам трэкаў у файле.
| Option | Description |
|---|---|
| -a, --all# |
Па змаўчанні mkvinfo(1) спыняецца, калі сустракае першы кластар. Акрамя таго, ён не паказвае некаторыя часта заўважаныя элементы. Праз гэты параметр mkvinfo(1) працягне апрацоўку незалежна ад узроўня дэталізацыі і пакажа ўсе элементы. |
| -c, --checksums# |
Вылічвае і паказвае кантрольную суму Adler-32 для кожнага кадра. Карысна толькі для адладкі. |
| -o, --continue# |
Па змаўчанні mkvinfo(1) спыняецца, калі сустракае першы кластар. раз гэты параметр mkvinfo(1) працягне апрацоўку незалежна ад узроўня дэталізацыі. |
| -p, --hex-positions# |
Паказваць пазіцыю кожнага элемента ў шаснаццатковым выглядзе незалежна ад узроўня дэталізацыі. |
| -P, --positions# |
Паказваць пазіцыю кожнага элемента ў дзесятковым выглядзе незалежна ад узроўня дэталізацыі. |
| -s, --summary# |
Паказваць толькі кароткія звесткі і не кожны элемент у выніках пошуку mkvinfo(1). |
| -t, --track-info# |
Паказаць статыстыку для кожнага трэка ў пашыраным рэжыме. Таксама задае рэжым пашыранасці ў 1, калі ён быўя 0 да гэтага. |
| -x, --hexdump# |
Паказаць 16 першых байтоаў кожнага кадра ў шаснаццатковым выглядзе. |
| -X, --full-hexdump# |
Паказаць усе байты кожнага кадра ў шаснаццатковым выглядзе. |
| -z, --size# |
Паказаць памер кожнага элемента, у тым ліку яго загалоўка. |
| --command-line-charset кадзіроўка# |
Задае кадзіроўку для канвертацыі радкоў, зададзеных у камандным радку. Стандартная кадзіроўка прывязаная да сістэмнай лакалізацыі. |
| --output-charset кадзіроўка# |
Задае кадзіроўку, у якой канвертуюцца выхадныя радкі. Па змаўчанні выкарыстоўваецца бягучая кадзіроўка сістэмнай мовы. |
| -r, --redirect-output імя-файла# |
Усе паведамленні запісваюцца ў файл імя-файла замест кансолі. Хаця гэта можна зрабіць і праз перанакіраванне вываду, ёсць асобныя выпадкі ўжывання менавіта гэтага параметра: калі тэрмінал інтэрпрэтуе ў іншы спосаб вываду перад запісам файла. Набор сімвалаў, зададзены праз --output-charset, улічваецца. |
| --ui-language код# |
Прымусова выкарыстоўваць пераклад на код мовы (напр., «de_DE» для нямецкай). Калі задаць «list» замест кода, то будзе выведзены спіс даступных перакладаў. |
| --abort-on-warnings# |
Задае mkvmerge перапыненне пасля з'яўлення першага папярэджання. Код завяршэння праграмы будзе 1. |
| --debug тэматыка# |
Уключыць рэжым адладкі для зададзенай функцыі. Гэты параметр карысны толькі для распрацоўшчыкаў. |
| --engage функцыя# |
Уключыць эксперыментальныя функцыі. Спіс даступных функцый можа быць выкліканы з дапамогай mkvinfo --engage list. Гэтыя функцыі не прызначаныя для штодзённага выкарыстання. |
| --gui-mode# |
Уключае рэжым графічнага інтэрфейса. У гэтым рэжыме могуць выводзіцца спецыяльна адфармаціраваныя радкі для адпраўкі кантрольных паведамленняў інтэрфейсу. Фармат паведмленняў — '#GUI#message'. За паведамленнем могуць быць зададзеныя пары ключа і значэння, напрыклад '#GUI#message#key1=value1#key2=value2…'. Паведамленні і ключы не перакладаюцца і заўжды выводзяцца на англійскай. |
| -v, --verbose# |
Больш падрабязнасцяў. Глядзіце секцыю аб узроўнях дэталізацыі з апісаннем інфармацыі, якая выводзіцца на кожным узроўні. |
| -h, --help# |
Паказаць звесткі аб выкарыстанні і выйсці. |
| -V, --version# |
Паказаць звесткі аб версіі і выйсці. |
| @файл-параметраў.json# |
Счытвае дадатковыя аргументы каманднага радка з файла options-file. Поўнае апісанне падтрымліваных фарматаў для такіх файлаў глядзіце ў секцыі «Файлы параметраў» на старонцы дакументацыі mkvmerge(1). |
3. Узроўні дэталізацыі#
Параметр -v можа быць выкарыстаны для павышэння ўзроўня дэталізацыі mkvinfo(1) і для вываду большых звестак аб бягучым файле.
На ўзроўні 0 mkvinfo(1) надрукуе толькі загалоўкі знойдзеных трэкаў і іхнія тыпы. mkvinfo(1) завершыцца, як толькі загалоўкі будуць цалкам прааналізаваныя (больш тэхнічна: як толькі будзе выяўлены першы кластар). На гэтым узроўні запісы загалоўка пошуку і Сue не будуць паказвацца — нават калі яны размешчаныя перад звесткамі аб трэку.
На ўзроўні 1 mkvinfo(1) таксама будзе друкаваць усе элементы Matroska(tm), якія сустракаюцца для поўнага файла, акрамя запісаў загалоўка пошуку і запісаў Сue. Калі ўключаны рэжым зводкі, то mkvinfo(1) таксама выведзе пазіцыю кадра.
Той жа эфект дасягаецца параметрам --continue.
На ўзроўні 2 mkvinfo(1) таксама выведзе запісы загалоўкаў пошуку, запісы Сue і пазіцыю ў файле, на якой кожны элемент Matroska(tm) можа быць знойдзены.
Той жа эфект дасягаецца параметрам --all --positions.
На ўзроўні 3 і вышэй mkvinfo(1) надрукуе некаторыя звесткі, якія не звязаныя напрамую з элементам Matroska(tm). Усе астатнія элементы друкуюць толькі тыя элементы, якія былі толькі што знойдзеныя. Узровень 3 дадае метададзеныя для аблягчэння адладкі (чытай: прызначаная толькі для распрацоўшчыкаў). Усе радкі, напісаныя на ўзроўні 3, заключаныя ў квадратныя дужкі, каб іх было лёгка адфільтраваць.
4. Канвертацыя тэкставых файлаў і кадзіровак#
Падрабязнае абмеркаванне таго, як усе інструменты пакета MKVToolNix апрацоўваюць канвертацыю набораў сімвалаў, кадзіроўку ўводу/вываду, кадзіроўку каманднага радка і кадзіроўку кансолі, глядзіце ў секцыі з ідэнтычнай назвай у даведкавай старонцы mkvmerge(1).
5. Коды завяршэння#
mkvinfo(1) завяршаецца адным з трох кадоў:
-
0 -- Гэты код завяршэння азначае, што запуск скончыўся паспяхова.
-
1 -- У гэтым выпадку mkvinfo(1) выдаў хаця б адно папярэджанне, аданк працэс працягнуўся. Папярэджанню папярэднічае тэкст 'Warning:'.
-
2 -- Гэты код завяршэння выкарыстоўваецца ў выпадку ўзнікнення памылкі. mkvinfo(1) спыняе працу адразу пасля вываду паведамлення аб памылцы. Памылкі могуць узнікнуць праз памылковыя параметры каманднага радка, праз памылку чытання/запісу або проста праз пашкоджаныя файлы.
6. Пераменныя асяроддзя#
mkvinfo(1) выкарыстоўвае стандартныя пераменныя, якія вызначаюць сістэмную мову (напрыклад: LANG і сямейства LC_*). Дадатковыя пераменныя:
| Option | Description |
|---|---|
| MKVINFO_DEBUG, MKVTOOLNIX_DEBUG і яго кароткая форма MTX_DEBUG# |
Змесціва апрацоўваецца так, каб калі б яно было перададзенае праз параметр --debug. |
| MKVINFO_ENGAGE, MKVTOOLNIX_ENGAGE і яго кароткая форма MTX_ENGAGE# |
Змесціва апрацоўваецца так, каб калі б яно было перададзенае праз параметр --engage. |
7. Глядзіце таксама#
mkvmerge(1), mkvextract(1), mkvpropedit(1), mkvtoolnix-gui(1)
8. Хатняя старонка#
Апошняя версія праграмы заўсёды даступная на хатняй старонцы MKVToolNix.